Ніва № 47 (3054), 23 лістапада 2014 г.

У гасцях у Калёніі Ізаака

Іаанна ЧАБАН

Калёнія Ізаака — калісь вёска Адэльскай гміны Сакольскага павета. Сёння пра яе існаванне напамінае толькі некалькі здзічэлых яблынь, якія парастаюць нешта накшталт прысядзібных садоў, бязлітасна падзеленых пасляваеннай польска-беларускай мяжой. Па назве нескладана здагадацца, што жылі там яўрэі. У Літве, а дакладней у Гродзенскім, Брэсцкім, Драгічынскім, Уладзімірскім і Луцкім паветах пачалі яны сяліцца яшчэ за Вітаўта, згодна з прывілеяй дадзенай ім у 1388 годзе. Так прынамсі сцвярджае Валерыян Буйноўскі ў манаграфіі „Powiat sokólski. Jego przeszłość i stan obecny” (Państwowy Instytut Naukowy Gospodarstwa Wiejskiego w Puławach, Warszawa 1939). У асноўным яўрэі ўтрымліваліся з гандлю і рамяства. Царскія ўлады імкнуліся прымусіць гэтых спакон вякоў прадпрымальнікаў да працы на гаспадарцы. Такім чынам пад Саколкай у 1849-1856 гадах узніклі тры жыдоўскія калёніі: Ханаан, Палясціна і Калёнія Ізаака. Калёнію Ізаака складала 26 сем’яў — перасяленцаў з аддаленага на 2 км Адэльска. Кожная сям’я атрымала надзел па 15 дзесяцін сярэдняй якасці зямлі пад апрацоўку. Бязвопытныя гаспадары неўзабаве папалі ў галечу. 12 сем’яў было вымушаных пакінуць вёску, астаўляючы зямлю іншым сялянам. Пасля 1860 г. узровень жыцця каланістаў падняўся. Дзякуючы падтрымцы Люстрацыйнай камісіі абшар грунтаў павялічыўся да 529 дзесяцін, у тым ліку 404 дзесяціны папаліся яўрэям, 85 — сялянам, а 40 — склала грамадскую пашу. Пасля Першай сусветнай вайны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF