Ніва № 47 (3054), 23 лістапада 2014 г.

На Лукаша ў Плёсках

Ніна БРУЧКО

Поранак імглісты, сонейка схавалася цалкам за хмарамі — нічога дзіў нага, то ж 31 кастрычніка. Не кожная восень такая цёплая, як сёлета.

З’язджаю на ліфце ўніз, у сумцы забразгаталі шкляныя знічы. Выходжу на панадворак, перад блокам чакае ўжо дачка ў аўтамашыне. Па дарозе забіраем сястру Надзю. Едзем на могілкі, да бацькоў, дзядоў, прадзедкі, сёння ж святога Лукаша ў Плёсках, дзень прысвечаны ўсім, хто ўжо адышоў з нашага свету, чые свечкі жыцця ўжо даўно або зусім нядаўна дагарэлі. Па дарозе на шашы ў Дайлідах купляем прыгожыя шматколерныя хрызантэмы...

Едзем у цішыні, кожная з нас снуе свае думкі. За шыбкамі аўтамашыны аднастайнасць — чорнае поле, дрэвы, лес... Знікае недзе рэчаіснасць, у памяці мігаюць карціны мінулага, ды хутка прападаюць, як у цікавым фільме...

Заплюшчваю вочы і бачу, як з мужам едзем да бацькоў у госці, бо яшчэ не так даўно на Лукаша — госці, забавы, весялосць... нібыта даўно, а сапраўды так нядаўна, здаецца, учора, а мо пазаўчора... Бачу бацькоў і ўсю сям’ю за сталом, чую словы баценька: „Ну, вып’ем, на здароўе, і каб на другі год дачакацца...”.

Адкрываю вочы, каб перарваць балючы ўспамін, кірую словы да дачкі:

— Глядзі, не пераедзь дарогі ў вёску, бач, няма ўжо тых прыгожых дрэваў абапал плёскаўскай дарогі, можна не заўважыць...

Уязджаем у вёску, вакол цішыня, якраз выглянула сонейка, павесялела. Людзей на вуліцы не відна, усе хто можа — на могілках. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF