Ніва № 47 (3054), 23 лістапада 2014 г.

Аднамоўнасць паддаецца лячэнню

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У свеце людзі выкарыстоўваюць каля сямі тысяч моў, палова з якіх, верагодна, знікне да 2050 года — прадбачвае этналінгвіст Тамаш Віхаркевіч, заснавальнік і старшыня Саюза рэгіянальных і меншасных моў у Польшчы, кіраўнік Майстэрні моўнай палітыкі і даследаванняў у галіне меншасцей Універсітэта Адама Міцкевіча ў Познані, незалежны эксперт Сумеснай камісіі польскага ўрада і нацыянальных ды этнічных меншасцей. Сустрэча з ім адбылася 14 лістапада ў беластоцкім Склепе з культурай, у рамках дыскусійнага клуба Згуртавання АБ-БА. Сярод фактараў, якія вызначаюць выміранне асобных моў, згадаў ён: адсутнасць афіцыйнай падтрымкі і ўпэўненасці носьбітаў мовы да яе ўжывання і — самае важнае — факт, што бацькі лічаць, што выкарыстанне іхнімі дзецьмі так званай слабейшай мовы пазбаўляе іх доступу да выгод «лепшага свету», у тым ліку магчымасці зрабіць кар’еру.

Тамаш Віхаркевіч штодзённа мае справу з даследаваннямі моўных меншасцей у Еўропе, Азіі і Польшчы, у тым ліку з моўнай палітыкай у гэтых краінах ды сацыялінгвістыкай і этналінгвістыкай моў, якія апынуліся пад пагрозай. Рыхтуе ён экспертызы па прававых дакументах (у тым ліку еўрапейскіх) для моўных меншасцей. Прымае меры па аднаўленні і захаванні шматмоўя і шматнацыянальнасці ў дачыненні да знікаючых моў. Шмат месца падчас сустрэчы прысвяціў мовам, якім пагражае знікненне. Мова — як вызначана навукоўцамі і міжнароднымі арганізацыямі — лічыцца «бяспечнай», калі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF