Ніва № 47 (3054), 23 лістапада 2014 г.

Новы ландшафт

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Сёлета пачалася перабудова чарговага адрэзка ваяводскай дарогі № 686, дарогі, што вядзе ад Вілаў цераз Жэдню, Міхалова і Юшкаў Груд у Ялоўку. Перабудоўваецца амаль адзінаццацікіламетровы адрэзак з Міхалова ў Юшкаў Груд. Работы пачаліся ў чэрвені, а іх завяршэнне прадбачана на канец ліпеня будучага года.

Хто не руліў па гэтай дарозе, асабліва ж на адрэзку між Міхаловам і Новай Воляй, той можа не поўнасцю ўяўляе, як важная гэта інвестыцыя. Асфальтавае палатно працярпела там шматгадовыя здзекі розных машын і ўжо ледзь дыхала. Ехаць па ім яшчэ сяк-так можна было, калі не трэба было мінацца, трымаючыся сярэдзіны дарогі. Калі ж трэба было неяк знайсці ў шырыні тае дарогі месца для дзвюх машын, тады сэрца шафёра пачынала біць мацней, павышаўся ціск крыві... Паколькі шафёрамі ў нас усё яшчэ найчасцей мужчыны, дык гэта менавіта да іх чапляюцца на такіх дарогах усе суправаджаючыя цывілізацыйныя вынаходствы хваробы нашай новай эпохі: усялякія сардэчныя, нервовыя ды іншыя. Не дзіва тады, што менавіта вадзіцельскі мужчынскі пол не дажывае тых гадоў, якіх дажываюць прыгожаполыя пасажыркі. Таму рамонт дарогі паміж Міхаловам і Юшкавым Грудом разглядаю як элемент канстытуцыйнага ўраўнаважвання правоў жанчын і мужчын.

Дарога паміж Міхаловам і Юшкавым Грудом атрымае не толькі новы, пашыраны да прыстойнай шырыні насціл ці новыя масткі і пратокі, атрымае яна таксама новы, узмоцнены подсціл, атрымае таксама новы кшталт. Менавіта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF