Ніва № 47 (3054), 23 лістапада 2014 г.

«Васілёчкі» адсвяткавалі паўвекавы юбілей

Аляксей МАРОЗ

Хор песні і танца «Васілёчкі» адсвяткаваў у Бельскім доме культуры 50-годдзе дзейнасці. На святкаванне 8 лістапада прыбылі дырыжоры, якія працавалі з хорам раней, і спевакі, якія выступалі ў «Васілёчках» у мінулым. Саставілі яны адну вялікую сям’ю хору песні і танца «Васілёчкі», якую з юбілеем павіншавалі запрошаныя госці і бяльшчане. Прыбылі яны перш за ўсё паглядзець юбілейны канцэрт хору, які ўжо паўстагоддзя прапагандуе беларускія песні і танцы. Публіку ў вялікай ступені бельскія харысты захапілі танцамі, якія суправаджалі спеў. А гучаў ён, між іншым, пад акампанемент беларускага аркестра «Ліра» з Гродна, якім кіруе музычны кіраўнік «Васілёчкаў» Мікола Фадзін.

Беларускае мерапрыемства распачалося з выступу «Васілёчкаў». Праспявалі яны свой гімн — «Расцвіталі ў жыце васілёчкі», ад якога бельскі хор узяў сваю назву. Шматлікіх гасцей вітала дырэктар Бельскага дома культуры Малгажата Біль-Ярузельская. На юбілейнае святкаванне прыбыў падляшскі ваявода Мацей Жыўна, які ад імя прэзідэнта РП Браніслава Камароўскага ўручыў харыстам дзяржаўныя ўзнагароды. Юбілейную ўрачыстасць удастоілі пасол Сейма РП Яўген Чыквін, бельскі стараста Славамір Снарскі і яго намеснік Пётр Божка, выконваючы абавязкі бургамістра Бельска-Падляшскага Яраслаў Бароўскі, войт Арлянскай гміны Пётр Сэльвесюк, войт Бельскай гміны Раіса Раецкая, дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы Эдуард Швайко, старшыня БГКТ Ян (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF