Ніва № 47 (3054), 23 лістапада 2014 г.

Экспазе новага міністра

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Некалькі разоў пісаў я ў гэтай рубрыцы пра чарговыя штогадовыя заявы кіраўнікоў знешнепалітычнага ведамства з парламенцкай трыбуны наконт польскай замежнай палітыкі. На гэты раз аб запланаваных напрамках да канца 2015 г. гаварыў нядаўна ў Сейме новы міністр замежных спраў Гжэгаж Схетына, былы старшыня парламенцкай камісіі па замежных справах, былы старшыня парламенцкага клуба ГП, экс-міністр унутраных спраў і адміністрацыі, былы маршалак Сейма. Амаль у самым пачатку свайго выступлення ён сказаў: «Самай нашай вялікай крыніцай трывогі і заклапочанасці з’яўляецца сітуацыя ва Усходняй Еўропе».

Шмат месца, вядома, прысвяціў пытанням Украіны, расійска-ўкраінскага канфлікту і ролі Польшчы ў гэтай сітуацыі: «У інтарэсе Польшчы з’яўляецца трансфармацыя нашага суседа ў стабільную сучасную дзяржаву, заснаваную на вяршэнстве закона, прысутнай у еўрапейскім супрацоўніцтве. Наша пазіцыя ў справе абсалютнай павагі суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны застаецца сталай і моцнай.

Польшча аказвае адчувальную падтрымку рэформам ва Украіне. Гэтая краіна з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў польскай прагрэсіўнай і гуманітарнай дапамогі (...). Мы падтрымліваем і прасоўваем рэформу мясцовага самакіравання, суфінансуем свабодныя СМІ, навучаем прадстаўнікоў украінскай адміністрацыі, дапамагаем у рэфармаванні ўкраінскай ваеннай адукацыі. Неўзабаве пасля Майдана амаль 140 украінцаў лячыліся ў Польшчы. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF