Ніва № 47 (3054), 23 лістапада 2014 г.

Паклёпы

Міраслаў ГРЫКА

Апошнія дні былі поўныя падзей. Для мяне, найбольш важнымі з іх, гэта ўцёкі з Аўстраліі прэзідэнта Пуціна, які прысутнічаў на сустрэчы кіраўнікоў 20 самых магутных краін у свеце, ды мясцовыя выбары ў Польшчы, дзе перамагло, пакуль, паводле неафіцыйных апытанняў, Права і справядлівасць. (Пішу гэтыя словы ў нядзелю ўвечары). Хоць адна падзея з другой не мае нічога агульнага, спалучае іх уцякаючая ад агульнай увагі сувязь, аналагічная той, якая існуе паміж буслам і жабай. У той жа час я не думаю пра іхнія спажывецкія і несправядліва аднабокія суадносіны, падобныя тым, якія існуюць паміж Расіяй і Польшчай. Таму што ані малая Польшча не ў стане супрацьстаяць вялікай Расіі ў адзіночку, ані жаба праглынуць бусла, гэта вядома. Зусім іншая справа, што бусел, як і Расія, мусіць час ад часу праглынуць жабу — бусел, каб выжыць; Расія, каб захаваць сваю (на яе думку) вялікую імперскую ідэнтычнасць. Толькі што «Расія» з’яўляецца не нейкім абстрактным стварэннем, гісторыясофскім прэпаратам, але калектыўнай чалавечай свядомасцю. Гэта расіяне. У мінулым іх цікавая характарыстыка прыведзена ў рамане «Дзяцінства» Максіма Горкага: «Рускія за кошт шэрасці і галечы свайго жыцця ў цэлым атрымліваць асалоду ад гора, яны гуляюць ім як дзеці, і рэдка саромеюцца, што яны няшчасныя. На бязмежных прасторах аднастайнасці жыцця і няшчасце ёсць святам, і пажар — забаўкай, на пустым твары нават шнар з’яўляецца ўпрыгожаннем». У якой ступені гэтая характарыстыка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF