Ніва № 47 (3054), 23 лістапада 2014 г.

Выйсце

Віктар САЗОНАЎ

Прыгадваецца зараз стары анекдот з барадой амаль дваццацігадовай даўніны. Сустрэліся неяк кіраўнікі трох краін: Злучаных Штатаў, нейкай заходняй краіны з Еўрасаюза (якой — не так важна), і Беларусі. Амерыканскі кіраўнік кажа:

— У нас самы некваліфікаваны работнік з лёгкасцю можа зарабіць тры тысячы долараў у месяц. Каля тысячы яму хапае, каб аплаціць камунальныя расходы і, не эканомячы на ежы, пражыць месяц. Дзве тысячы штомесяц застаюцца, каб чалавек мог іх адкладваць на сваю справу, вучобу або адпачынак і не адчуваць сябе нязручна на фоне іншых, якія зарабляюць яшчэ больш.

— У нас, — кажа прадстаўнік Заходняй Еўропы, — малакваліфікаваны работнік зарабляе прыблізна гэтак жа. Толькі ў еўра. І яму таксама хапае тысячы, каб годна пражыць месяц разам з камунальнымі выплатамі. Астатнія сродкі застаюцца на яго разгляд. Хоча сваю справу заводзіць, а хоча адпачывае на іх. Яго рашэнне.

— А ў нас, — гнеўна бліскае вачыма беларускі кіраўнік, — добры работнік зарабляе каля трыста долараў. На тое, каб пражыць месяц і аплаціць камунальныя яму трэба мець мінімум чатырыста. Прыйдзе час і я разбяруся дзе ён, гад такі, бярэ яшчэ сотню.

Як кажуць у народзе, у кожным жарце ёсць крыху жарту. Астатняе — праўда. Дык вось прыйшоў той час, калі ўлада, прамы абавязак якой — падымаць эканоміку краіны і дабрабыт яе насельніцтва, так напрацавала, што ўжо не бачыць аніякага эканамічнага выйсця як толькі забраць грошы ў беспрацоўных, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF