Ніва № 47 (3054), 23 лістапада 2014 г.

Драўлянае Падляшша

Міра ЛУКША

— Якраз жыхары Гайнаўшчыны і Бельшчыны, прыпушчанскіх вёсак, маюць развінута пачуццё хараства і парадку, што відаць і ў будаўніцтве, і ў адносінах да спадчыны, — прыкмеціў Антоні Масевіч, этнограф з Музея сельскай гаспадаркі імя Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы, суарганізатара конкурсу „На найлепш захаваны помнік вясковага драўлянага будаўніцтва ў Падляшскім ваяводстве”. Людзі маюць ужо свядомасць, што драўляняе будаўніцтва гэта не прыкмета беднасці і адсталасці, а пачуцця хараства, ушанавання для культуры продкаў ды гаспадарлівасці. Разам з грашовымі ўзнагародамі адзначаныя аб’екты атрымліваюць спецыяльную таблічку з інфармацыяй аб вылучэнні. Свае ўзнагароды вылучаныя гаспадары найчасцей інвестуюць у свае скарбы, якія з’яўляюцца таксама гонарам усяе вёскі і гміны. Дзякуючы конкурсу на найлепш захаваны помнік драўлянай архітэктуры папраўляецца таксама свядомасць уласнікаў драўляных будынкаў. На жаль, выпадкі няўмела праведзеных рамонтаў значна паменшылі архітэктурную каштоўнасць паасобных аб’ектаў. Паўсюднай з’явай з’яўляецца замена драўляных акон пластыкавымі. Бывае, што сваякі гаспадара робяць „сваё” па сваім гусце і ведах. Ужо 707 аб’ектаў-помнікаў апрацаваны і здакументаваны — для будучых пакаленняў. Падзякаваць трэба і самаўрадам, асабліва Нараўчанскай, Чыжоўскай і Заблудаўскай гмінам, працаўнікі якіх шчыруюць дзеля знаходжання і ўдакументавання каштоўнасцей драўлянай архітэктуры.

— У вясковым краявідзе Падляшскага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF