Ніва № 46 (3053), 16 лістапада 2014 г.

У Семяноўцы вобраз і слова

Міра ЛУКША

Семяноўку ў добрым месцы пабудавалі: жалезная дарога з Варшавы ў Свіслач тут вядзе. У добры час — 25 кастрычніка — успамінаем словы з верша Галіны Бірыцкай з паднараўчанскай Плянты, які напісала яна на 380-годдзе вёскі на ўскраіне Белавежскай пушчы, што цяпер славіцца штучным залівам. А дабрацца з ваяводскага Беластока сюды не так проста, хаця Семяноўка ў суседнім — Гайнаўскім павеце — не менш знакавае ад Белавежжа месца на турыстычнай карце не толькі Беласточчыны. Прыватызаваныя ПКСы цяпер не ходзяць не толькі ў Семяноўку не толькі ў выхадныя, але і Нараўка папраўдзе адцятая ад Беластока, хаця гміна плаціць сто тысяч злотых ваяводскай управе ПКС. А ўжо пра цягнікі няма чаго гаварыць, пра пасажырскія, бо ўжо дзясяткі гадоў поезд ужо не прэ з Гайнаўкі на Цісоўку. На чыгуначным мосце, што лукам пралягае над возерам, едуць па шырокіх пуцях цягнікі з Расеі з таварамі, якія неабавязкова павінны праязджаць па тэрыторыі зялёных лёгкіх Польшчы. Але нараўчанскія аўтары, якія пад канец леташняй зімы сабраліся былі ў семяноўскай святліцы-бібліятэцы (сярод іх была і вядомая рукадзельніца Галіна Бірыцкая), усхвалялі тутэйшую красу і ўдалае жыццё: Семяноўскі заліў хвалямі турыстаў прыцягае, прыгажэйшага месца не знойдзеш нідзе... Галіна, якая ў апошні час узяла ў рукі і пяро, і сёння прыедзе на вечарыну, сарганізаваную Гмінным цэнтрам культуры ў Нараўцы ў асобе Галены-Марыёлі Рэент, тутэйшай Карпючанкі, цяперашняй яго дырэктаркі, і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF