Ніва № 46 (3053), 16 лістапада 2014 г.

Забытая дзядоўская вячэра

Іаанна ЧАБАН

Першае лістапада — Усіх святых паводле каталіцкага календара. У той дзень у нашай краіне кожны вымушаны ісці на могільнік з кветкамі і знічамі. Ідуць каталіцкія і праваслаўныя — у гэтых другіх святочны расход вялікшы, бо яшчэ трэба заплаціць за індывідуальнае асвячэнне магілы. У Крынках знайшліся такія, якія панеслі свечкі нават і на кіркут, парушаючы гэтым самым спрадвечныя яўрэйскія абычаі. Усё гэта пры гучным акампанеменце сродкаў масавай інфармацыі. Сігналы незадавальнення ад патрывожаных рэзідэнтаў крынскага кіркута паявіліся неадкладна. Адзінокую жанчыну, якая пражывае ў старой жыдоўскай хаце ў цэнтры мястэчка, наведалі душы колішніх гаспадароў.

— А то лыжка ў шклянцы ўначы звініць, а то нейкая энергія ў спіну ўдарыць, — скардзіцца напалоханая сведка здарэння. Хтось падказаў, што можна няпрошаных гасцей — былых гаспадароў — выдварыць з дапамогай недапаленых у царкве свечак. Якраз спакой у хаце сур’ёзна напалоханай жанчыны навяла падораная ёй сябрамі святая вада з Пачаева.

Вернемся зноў да тэмы традыцый памінання памерлых. Усе ў Крынках і наваколлі ведаюць, што такое Święto Zmarłych ці Dzień Zaduszny, але Дзядоў не ведае ніхто. А менавіта так называлі калісь, між іншым, у Слоі, што ў Шудзялаўскай гміне, восеньскі дзень памінання продкаў. Калісь царкоўныя людзі адзначалі іх у Дзмітрыеўскую суботу.

— Дзімітра, — кажа шасцідзесяцігадовы карэнны жыхар Слоі, — гэта ў нашага зяця ў Саках (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF