Ніва № 46 (3053), 16 лістапада 2014 г.

Ляўкоўскі прыход быў вялікі (ч. ІІ)

Размова з настаяцелем Ляўкоўскага прыхода, айцом мітратам Леанідам ЯНКОЎСКІМ.

— А што рабілася з царквою ў Ваш час?

— Царква была напачатку памалявана, былі куплены аблачэнні. Пеўчыя закалядавалі грошы на куплю еўхарыстычных прыбораў. Абгарадзілі царкву. Пасля правялі капітальны рамонт, бо мы думалі, што нам абселі падрубы. Бацюшка Мікалай Чурак абтынкаваў быў фундамент; выглядала гэта прыгожа, але забылі пра адну важную акалічнасць: царква стаяла на камянях і продухі не былі патрэбныя, а калі абтынкавалі, паветра перастала даходзіць у аснову царквы і адна старана села. Мы рашылі мяняць падрубы. Да таго ж бэлькі заатакаваў грыб. Таму быў капітальны рамонт, сарвалі ўсю падлогу. А аказалася, што падваліны асталіся здаровыя, а падпоркі пад брусы былі з цэглы, толькі змацаваныя не цэментам, але глінай. А калі не стала продухі, тады гліна села і селі брусы. Паставілі мы тады бетонныя падпоркі, памянялі бэльку, для якой драўніну тартак у Навасадах завёз аж з Сібіры. І аснашчэнне таксама ж трэба абнаўляць...

У 1976 годзе, калі пачалася пабудова Семяноўскага вадаёма, прыход стаў меншаць — стала раз’язджацца Лука, людзі ўзрадаваліся, што ў горадзе атрымаюць кватэры ў блоках. Але Канстанцін Самоцік і Мікалай Стоцкі цвёрда сталі за тое, што яны нікуды з Лукі не паедуць, яны ездзілі ў розныя ўстановы і дамагліся таго, што вёска асталася. У міжчасе, у 1983 годзе, я моцна пацярпеў у дарожным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF