Ніва № 46 (3053), 16 лістапада 2014 г.

ХХІ Асеннія сустрэчы з беларускім фальклорам

Аляксей МАРОЗ

Першыя сустрэчы з беларускім фальклорам адбыліся ў Курашаве і першапачаткова мерапрыемства ладзілася нерэгулярна. Ужо з другой паловы дзевяностых гадоў спатканні з нашым фальклорам арганізуюцца штогод і адбываліся ў Шастакове, Койлах, Кленіках, а найчасцей ладзяцца ў Чыжах, — заявіў Юры Якімюк, дырэктар Гміннага асяродка культуры ў Чыжах.

Фальклорнае мерапрыемства стала ў Чыжоўскай гміне першай пастаяннай беларускай імпрэзай, падчас якой перад сваёй публікай прэзентуюцца калектывы з Чыжоўскай гміны і іншых мясцовасцей, перш за ўсё з беларускім фальклорам. Выступленням спадарожнічае прэзентацыя эстрадных аўтарскіх беларускіх твораў. ХХІ Асеннія сустрэчы з беларускім фальклорам праходзілі 2 лістапада ў вясковай святліцы ў Чыжах і 8 лістапада ў вясковай святліцы ў Кленіках, у самых вялікіх сёлах Чыжоўскай гміны. Я пабываў у Чыжах, дзе выступілі мясцовыя калектывы і салістка Марта Адамюк з Чыжоўскай гміны, запрэзентаваліся запрошаныя калектывы з Беластока, Гайнаўкі, Дашоў. Публіку захапіла зорка мерапрыемства — Народны хор беларускай песні «Росніца» з Гродна, які наладзіў сяброўства з «Чыжавянамі». Запрэзентаваў ён апрацаваны беларускі фальклор Гродзеншчыны.

Першым выступіў калектыў «Незабудкі» з Курашава, які спявае мясцовыя песні пад акампанемент акардэона.

— Мы заснавалі першы беларускі калектыў у Чыжоўскай гміне, бо «Чыжавяне» малодшыя ад нас. «Незабудкі» выконваюць песні, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF