Ніва № 46 (3053), 16 лістапада 2014 г.

Робат RECON — вынаходства на меру паравой машыны!

Уршуля ШУБЗДА

Робат RECON пабудаваны студэнтамі Політэхнічнага інстытута ў Беластоку заваяваў свет. На міжнародным конкурсе ў Японіі гэты праект атрымаў другое месца. Прэстыжная ўзнагарода давяла да таго, што ў сферы робататэхнікі беластоцкія вынаходнікі не маюць сабе роўных.

Робаты выконваюць за чалавека розныя абавязкі ў многіх сферах штодзённага жыцця. Некаторыя нават сцвярджаюць, што ўваходзім у зусім іншую цывілізацыйную эру, а змены, якія адбываюцца на нашых вачах, можна параўнаць да вынаходства паравога рухавіка! Дыстанцыйна кіраваныя або поўнасцю аўтаномныя машыны штораз часцей заступаюць чалавека ў складаных і небяспечных заданнях. Менавіта ў такіх „місіях” будзе выкарыстоўваны RECON — робат зроблены трыма студэнтамі родам з Падляшша.

Давід Карчэўскі, выпускнік Гайнаўскага белліцэя, Міхал Грэсь і Павал Грэсь з Беластока сталі вядомымі канструктарамі амаль на цэлым свеце. Гэтым студэнтам напэўна не бракуе крэатыўных ідэй у пошуках новых рашэнняў у галіне электрыкі і механікі.

Да чаго патрэбны робат?

Сама назва RECON гэта абрэвіятура слоў, якія абазначаюць рабатызаваную сістэму для назірання навакольнага асяроддзя. Асноўнай задачай робата RECON будзе даследаванне ўмоў на небяспечных і недаступных для чалавека тэрыторыях.

— RECON у асноўным складаецца з трох галоўных элементаў, — кажа Давід Карчэўскі. — Адзін з іх — сам модуль робата, які на самой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF