Ніва № 46 (3053), 16 лістапада 2014 г.

Абрад на сцэне

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Ужо дваццаць першы раз Беларускае грамадска-культурнае таварыства арганізавала агляд «Беларускі абрад на сцэне». У яго інаўгурацыйнай беластоцкай адслоне ў сядзібе Таварыства прынялі ўдзел пяць груп з Гарадка, Гайнаўкі, Дабрывады, Бельска-Падляшскага і Беластока. Кожная з груп ставіла іншы абрад, звяртаючыся да беларускіх каранёў, часта з выкарыстаннем рэквізітаў, якія сёння звычайна пакояцца па гарышчах. Перш за ўсё, аднак, карысталіся аповедамі, якія яшчэ захаваліся ў беларускай памяці.

Абрадныя прэзентацыі, як правіла, у календары падзей БГКТ запланаваны на лістапад, маюць сваіх пастаянных гледачоў, першыя з якіх у глядзельнай зале Галоўнага праўлення БГКТ 7 лістапада з’явіліся задоўга да першага паказу. Таксама пераважная большасць выступаючых у яго рамках сёлета не першы раз ставіла крокі на сцэне. Віцэ-старшыня БГКТ Васіль Сегень вітаў артыстаў і гледачоў:

— На сцэне прэзентуюць сваё мастацтва тыя, для якіх беларуская культура, звычаі і абрады нашых продкаў дарагія і заўсёды ў іх сэрцах. Не пашкадавалі часу, каб падрыхтавацца і паказаць, кім мы, беларусы, былі, ёсць і будзем. Вельмі важна, каб маладым пакаленням перадаваць нашу традыцыю і гісторыю, каб надалей адчувалі сябе беларусамі, каб ганарыліся, хто яны і ведалі, што маюць вельмі багатую культуру.

Не ўпершыню сцэнку на агляд, багатую ў рэквізіты і поўную дэкарацый, падрыхтавала Вера Масайла. Маладыя людзі пад яе апекай, з розных школ — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF