Ніва № 46 (3053), 16 лістапада 2014 г.

Што абяцалі, а што зрабілі?

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ

«Гміна, павет, ваяводства напярэдадні самаўрадавых выбараў» — пад такім загалоўкам на Беларускім Радыё Рацыя гучалі перадачы, у якіх падводзілі мы вынікі працы мясцовага самакіравання на Падляшшы.

На працягу двух з паловаю месяца нашы журналісты адведалі 22 гарадскія і вясковыя гміны і два паветы. Размаўлялі яны з кандыдатамі на пасады войтаў, бургамістраў, старастаў ды прэзідэнта Беластока. Для нашага радыё выказваліся кандыдаты на мясцовых радных, а таксама, а мо перш за ўсё, жыхары — патэнцыйныя выбаршчыкі. Распытвалі пра гаспадарку, новыя інвестыцыі, паслугі, перспектывы развіцця гміны ды пра беларускасць. Пры кожнай гміне нашыя рэпарцёры шукалі нейкага вызначальніка, якім была б яна адметнай. Для прыкладу: Міхалова — гміна без падаткаў, або Гарадок — дарожны пераход з Беларуссю.

Дык і што атрымалася?

Давайце возьмем для прыкладу дзве гміны з розных канцоў Беластоцкага краю.

Новы Двор Сакольскага павета калісьці славіўся кірмашамі быдла і коней. Пасля Другой сусветнай вайны, калі ўсталявалі непадалёк польска-савецкую мяжу, страціў сваё значэнне. Сёння гміна з году ў год пусцее.

— Можа яшчэ і гміну развяжуць, калі будзе такая сітуацыя. Каторы дастанецца да ўлады, многа крычыць, мала робіць. За апошнюю кадэнцыю нічога не зрабіў, — наракаюць жыхары гміны Новы Двор

— Гаворыцца, што робіць дарогі, — дапытваецца рэпарцёрка Радыё Рацыя Уля Шубзда.

— Нідзе няма той (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF