Ніва № 46 (3053), 16 лістапада 2014 г.

Самаўрадам пара змяніцца

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У выніку палітычнага гандлю вакол падзелу на новыя ваяводствы ўзнікла іх больш, чым праектавалася, што непазбежна спрычынілася да таго, што яны меншыя, маюць слабейшую даходную базу і вялікая іх частка не ў змозе самастойна фінансаваць палітыку развіцця і бягучую дзейнасць сферы публічных паслуг, — гэта адна з першых высноў, да якіх прыйшла група даследчыкаў у рапарце аб стане мясцовага самакіравання ў Польшчы. Апублікавалі яго некаторы час таму Эканамічны ўніверсітэт у Кракаве і Малапольская школа публічнай адміністрацыі. Так атрымалася, што я прачытаў яго якраз перад выбарамі 16 лістапада. Аўтары ў яго першым раздзеле трывожацца: «Нам патрэбна сур’ёзная дыскусія аб польскай мадэлі мясцовага самакіравання. У адваротным выпадку, дысфункцыі павялічацца, што прывядзе да пастаяннай дэгенерацыі і незваротнай дэфектнасці сістэмы самакіравання». І далей: «На працягу дваццаці гадоў, з моманту стварэння самаўрадавага муніцыпалітэта не было свядомага і шырокага дзеяння ўлад дзяржавы, якое імкнулася б стварыць і ўмацаваць элементы «нізавой арганізаванасці грамадства» ў органах мясцовага самакіравання. Праявай такога намеру можна, з цяжкасцю, палічыць увядзенне інстытута рэферэндуму і фармаванне сектара няўрадавых арганізацый (тут асаблівае значэнне мае Закон аб дзейнасці дзеля грамадскага дабра і аб валанцёрскай працы, прыняты ў 2003 г.). У выніку маем у самаўрадзе выразны чыноўніцкі нахіл, узмоцнены ініцыятывамі, якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF