Ніва № 46 (3053), 16 лістапада 2014 г.

Я жыву ў Нарваўскай гміне

Міраслаў ГРЫКА

Калі я пішу гэтыя словы (у нядзелю пасля поўдня), працягваецца інтэнсіўны артылерыйскі агонь у Данецку, у бастыёне так званых прарасійскіх сепаратыстаў. Разгарэўся ён у 2 гадзіну ночы. Пачалі... яны. Гэта не мае значэння хто. Гінуць людзі. Гэта першая такая перастрэлка ад 5 верасня, калі ўстанавілі перамір’е паміж варагуючымі бакамі. Яго ўмовы таксама прыняла Расія. Тым не менш, нягледзячы на перамір’е, дулы варожых гармат ніколі не астывалі. І сёння зноў награваюцца да чырвонага. Кажуць, ніхто гэтага не хацеў. Ні ўкраінцы, адстойваючыя адзінства сваёй краіны, ні кіраваныя расійскай вайсковай разведкай сепаратысты, ці нават самі расіяне заяўляючыя, як яны прагнуць міру ва Украіне. Невядома толькі чаму па ўсходняй тэрыторыі суверэннай украінскай дзяржавы бадзяюцца ад некалькіх дзён расійскія ваенныя калоны. Намецілі іх пасланнікі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ). Канвоі складаюцца з танкаў і грузавікоў з цяжкім ваенным абсталяваннем, у суправаджэнні танкаў паліва. Гэтыя ж назіральнікі, паводле французскага агенцтва AFP, акрамя таго заўважылі іншы канвой, «які складаецца з дзевяці танкаў тыпаў Т-72 і T-64, што кіруецца да Данецка». Як танкі, так мундзіры салдат абслугоўваючых іх — без апазнавальных знакаў.

Кіруючыся старым зладзейскім прынцыпам расійскіх уркаў (злодзеяў), у якім гаворыцца, што «нават калі зловяць цябе за руку падчас крадзяжу, адмаўляйся, што гэта твая рука», Уладзімір (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF