Ніва № 46 (3053), 16 лістапада 2014 г.

Фальшывыя „правыя”

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Часам у нашым сяброўскім асяродку мы пачынаем размовы аб „правых” і „левых” у палітыцы. Апошнім часам прыходзім да высновы, што гэты паліталагічны падзел дастаткова ўмоўны, а можа нават і штучны. Прынамсі, калі гутарка ідзе пра пакаленне сучасных палітыкаў, гэты падзел, падаецца, безнадзейна састарэў.

Цікава паводле якіх крытэрыяў запісалі цяперашнія палітолагі найбольш вядомага і адыёзнага палітыка пачатку дваццаць першага стагоддзя Уладзіміра Пуціна ў „правыя”? Менавіта так яго трактуюць амаль усе на Захадзе. Зазначым, што традыцыйна правымі называюць прадстаўнікоў кансерватыўнай плыні. Пуцін жа імкнецца перадзяліць усю Еўропу, усё паламаць.

Асоба Уладзіміра Пуціна, гэткага самадзержца Мікалая Першага і чэкіста Дзяржынскага ў адным флаконе, дакладней персаніфікаваная на ім палітыка — гэткая лакмусавая паперка для ўсіх еўрапейскіх палітыкаў. І што ж мы тут бачым і чуем. Я спярша вушам і вачам сваім ня верыў. Але ж калі пачалі выказвацца адзін за адным... Вось лідарка французскага Нацыянальнага фронту Мары Ле Пэн спярша пахваліла сірыйскага дыктатара Башара Асада, а неўзабаве выказала шчырыя сімпатыі да маскоўскага ўладара. Маўляў, такая палітыка яе захапляе і даўно пара пачаць федэралізацыю Украіны. Дык можа і федэралізацыю Францыі пара пачаць, там зараз вельмі рознымі рэгіёны сталі — стварыць Мараканскую Народную Рэспубліку, Алжырскую Народную Рэспубліку... І чым такая „правая” мадам Ле Пэн лепшая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF