Ніва № 46 (3053), 16 лістапада 2014 г.

Самаўрадавыя выбары 2014 — Гайнаўскі павет

Аляксей МАРОЗ

Ва ўсім Гайнаўскім павеце няма многа кандыдатаў на пасады бургамістраў і войтаў, але ёсць ад гэтага выключэнні. Найбольш кандыдатаў, бо ажно 5 асоб, спаборнічае за пасаду войта Гайнаўскай гміны. Па 3 асобы меціць у войты Чыжоўскай, Нарваўскай і Чаромхаўскай гмін. У Нараўчанскай, Белавежскай і Кляшчэлеўскай гмінах правячыя войты і бургамістр маюць толькі па адным контркандыдаце. Не маюць сапернікаў правячыя бургамістр Гайнаўкі і войт Дубіцкай гміны. А за 17 мандатаў павятовых радных Гайнаўскага павета спаборнічаюць 125 кандыдатаў.

У паасобных гмінах Гайнаўскага павета

У самой Гайнаўцы кандыдаты на радных будуць спаборнічаць ад імя 4 выбарчых камітэтаў. Выбары гарадскіх радных у Гайнаўцы не адбудуцца ў некалькіх акругах, так як было гэта 4 гады назад і раней. 21 радны горада Гайнаўкі будуць выбраны ў 21 акрузе. Члены партыі Грамадзянская платформа РП і яе прыхільнікі ідуць на выбары за мандат гарадскога раднага Гайнаўкі са спіска «КВВ Самаўрадавае паразуменне Гайнаўская зямля» і не вылучылі свайго кандыдата на бургамістра Гайнаўкі. Кандыдатаў на бургамістра Гайнаўкі няма таксама ад камітэтаў «Камітэт выбарчы — ПСЛ», «КВ Права і справядлівасць» і «КВВ Твая Гайнаўка». Адзіны кандыдат на пасаду бургамістра Гайнаўкі, правячы зараз бургамістр Ежы Сірак, гайнавянін, балаціруецца ад «КВВ Самаўрадавае паразуменне Гайнаўская зямля». Затое на папярэдніх самаўрадавых выбарах, калі правячы тады (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF