Ніва № 45 (3052), 9 лістапада 2014 г.

Украіна ў цяні вайны (8)

Ганна КАНДРАЦЮК

Карпацкі пасёлак Ярэмчэ ў пэўнай меры можна параўнаць з Закапаным. Трапілі мы туды нейкім цудам, быццам хто нас суправаджаў. Гэта атрымалася само па сабе, а больш дакладна па прычыне пэўных сантыментаў. З Каламыі мы маглі паехаць куды заўгодна: на поўнач, на захад, на поўдзень. Але ж тут пад’ехала маршрутка, адчыніліся дзверы, а пасля выглянуў „знаёмы” персанаж. Сваёй знешнасцю ён кропля ў кроплю напамінаў паэта Анатоля Сыса ў маладыя гады. Мы зразумелі, што такі шафёр не завязе пад дурнога хату. Ды і ён сам пераняўся нашай нерашучасцю і адсутнасцю планаў:

— А куды вам трэба ехаць? — спытаў ён.

— Нам трэба такі пасёлак, — адказалі мы на ляту, — каб адтуль пасля было лёгка з’ехаць!

— Вы не маглі патрапіць лепш, — адказаў наш „Анатоль”, — я менавіта і еду ў такі пасёлак.

Канчаткова пра наш выбар вырашыла адна дэталь: на пярэдняй сценцы салона, дзе звычайна ўкраінскія шафёры ставяць іконкі і святыя абярэгі, тут красаваўся партрэт Тараса Шаўчэнкі.

* * *

Падарожжа з Каламыі ў карпацкае Ярэмчэ доўжылася мо з дзве гадзіны, хоць лепш сказаць, што яно праляцела як у трансе, па за часам і прасторай. Відаць, з за добрага сэрца шафёр набраў у тры разы больш пасажыраў, чым дазвалялі законы. Найбольш уражвала адсутнасць бунту; украінцы ж паказалі, што як ніякі народ у Еўропе патрапяць змагацца за грамадскія справы. А тут — быццам хто зачараваў! Ні аднаго голасу супраціву. Наадварот, у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF