Ніва № 45 (3052), 9 лістапада 2014 г.

Лякарства на нуду

Іаанна ЧАБАН

Шасцігадовай Аніце абрыдлі гульні лялькамі і дзіцячыя мультфільмы. — Мне нудна, — абвясціла аднойчы, седзячы з бацькам на канапе.

— Тады збірайся, едзем на басейн, — хутка вырашыў бацька.

Так пачалася вялікая прыгода жыцця чатырнаццацігадовай ужо Аніты Гайдук. Яна — трохразовая чэмпіёнка Падляшша па плаванні ў класічным стылі, пераможца міжнародных спаборніцтваў па плаванні, арганізаваных у Польшчы і Беларусі, уладальніца пятнаццаці бронзавых, васьмі сярэбраных і трыццаці трох залатых медалёў, прыкладная вучаніца, надзвычай сціплая і сталая як на свой, не так ужо сур’ёзны, узрост. Жыве ў прыгожым, драўляным доме разам з мамай Аняй, кандыдатам у дэпутаты гарадскога савета, бацькам Адамам і пяцігадовай сястрой Міхалінай. Плаваць вучылася ў Сакольскім асяродку спорту і рэкрэацыі.

— З бацькам з’ездзілі мы некалькі разоў на сакольскі басейн і мне спадабалася. Зараз запісаў на спецыяльныя заняткі з трэнерамі і так я ўжо там засталася, — успамінае пачаткі сваёй спартыўнай кар’еры Аніта.

Калі бацька хацеў хутка вымусіць паслухмянасць у дачкі, казаў: «не будзе плавання», і гэта дзейнічала заўсёды. Мабыць, не надта педагагічна, але яму дазволена. Гэта ён на працягу больш чым васьмі апошніх гадоў заўсёды быў побач дачкі ў хвілінах узлётаў і падзенняў, слухаў і падказваў. Гэта ён пасля цяжкага працоўнага дня садзіўся за руль, каб завезці дачку на штодзённую трэніроўку, ці на спаборніцтвы на другі канец (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF