Ніва № 45 (3052), 9 лістапада 2014 г.

Ляўкоўскі прыход быў вялікі

Размова з настаяцелем Ляўкоўскага прыхода, айцом мітратам Леанідам ЯНКОЎСКІМ.

— Вы, бацюшка, родам з Грабаўца, што каля Бельска, дзе зараз пралягае мяжа між каталіцтвам і праваслаўем. Які быў там прыход: Ягуштова, Малешы? І што прывяло Вас у духоўны сан — мо тое вырастанне на мяжы?..

— Наш прыход спрадвечна быў пры царкве Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Бельску. Наша вёска не была крайняй да міжваеннага перыяду. Быў у Браньску дзелавіты прыход, быў дзелавіты прыход у Малешах, у Цеханоўцы. Мы тады яшчэ былі ўсярэдзіне. Так было да 1945 года, калі Буры спацыфікаваў большасць тамашніх вёсак. Вядома, што з Цеханоўца прагналі амаль усіх, і з Браньска, дзе асталося каля дваццаці сем’яў — а было раней каля чатырохсот. І Малешы не былі меншыя. І такім чынам наша вёска апынулася быццам на ўскраіне мясцовага праваслаўя. У Грабаўцы ў мой час было каля ста дзесяці сем’яў, у тым ліку звыш сямідзесяці праваслаўных; рэшту складалі католікі. І не было ў нас ніякіх міжканфесійных канфліктаў, усе жылі згодна.

У Ягуштоўскім прыходзе нашы могілкі — яны між Ягуштовам і Стрыкамі. Яны ў пяці кіламетрах ад Грабаўца, там царкоўка святога Ануфрыя. Захаваўся там намагільнік майго прадзеда па маме Альбіна Красоўскага, які быў калісь даволі багатым чалавекам. А дзедаў брат быў сакольскім царкоўным старастам. У мяне было пяцярых братоў і мама ўсё хацела каб мы сталі святарамі, бо мае продкі — і з аднаго, і з другога бакоў — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF