Ніва № 45 (3052), 9 лістапада 2014 г.

Беларускія сцежкі Кольберга

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

З выпадку 200-годдзя з дня нараджэння Оскара Кольберга, у адпаведнасці з пастановай Сейма, 2014 год адзначаецца ў Польшчы як год гэтага этнографа, фалькларыста і кампазітара. У беластоцкім Драматычным тэатры імя Аляксандра Вянгеркі з гэтай нагоды адбыліся паказы фільмаў, лекцыі, сустрэчы, спявацкія майстар-класы, канцэрт гурта «Transkapela». Моцна акцэнтаваліся беларускія тэмы з яго спадчыны і пошукаў яго «пераемнікаў» на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. Падрыхтаваная ў сувязі са святкаваннем прэм’ера п’есы Віялеты Гжэгажэўскай «Гугулы» з за хваробы акцёркі была перанесена на 8 лістапада.

Даследаванні Оскара Кольберга (1814-1890) былі сабраны ў 92 тамах. Том 52 «Збору твораў» («Беларусь-Палессе») гэта этнаграфічная манаграфія Беларусі, якая шырока ўключае Палессе (таксама валынскае Палессе) і Гродзеншчыну. Як і ў большасці манаграфій Кольберга, так і ў гэтым томе прадстаўлены найбольш багатыя штогадовыя звычаі і вясельныя абрады з суправаджаючымі іх песнямі (489 песень на 682 тэксты і мелодыі). З уласных даследаванняў Кольберга выводзіцца частка казак і песень, тры апісанні вяселляў, крыху дробных нататак з іншых абласцей і ўсе запісы мелодый. Гэтыя матэрыялы дапаўняюцца сістэматычна збіранымі ім выпіскамі з літаратуры па народнай культуры Беларусі. Такім чынам, том «Беларусь-Палессе» дазваляе чытачу азнаёміцца з артыкуламі аб рэгіёне, апублікаванымі ў часопісах з дзевятнаццатага стагоддзя, цяжка сёння (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF