Ніва № 45 (3052), 9 лістапада 2014 г.

50 гадоў «Васілёчкам»

Аляксей МАРОЗ

Сёлета мінае 50 гадоў дзейнасці Хору песні і танца «Васілёчкі» з Бельска-Падляшскага, які на працягу паўвека вельмі актыўна дзейнічае ў карысць беларускай культуры, расслаўляе беларускую песню ў Польшчы і па за межамі краіны і спрычыняецца да ўмацавання беларускай нацыянальнай свядомасці мясцовага насельніцтва. Харысты найчасцей выводзяцца з нашых вёсак, але жывуць у Бельску-Падляшскім, дзе пры Бельскім доме культуры дзейнічае хор «Васілёчкі». Праз хор прайшло шмат спевакоў, якія выступілі больш за 1050 разоў. Зараз спявае і танцуе ў хоры 31 асоба, а лік спевакоў за 5 гадоў, ад апошняга юбілейнага святкавання, пабольшаў на 8 чалавек. Ад некалькіх гадоў амаль усе песні ў выкананні «Васілёчкаў» суправаджаюцца танцамі, што робіць хор моцна адметным з ліку беларускіх выканаўцаў на Падляшшы.

Беларускі хор ствараўся ў Бельску-Падляшскім восенню 1964 года па ініцыятыве тадышніх улад Беларускага грамадска-культурнага таварыства, аб чым памятае Уладзімір Весялоўскі, актыўны дзеяч БГКТ і плённы карэспандэнт нашага тыднёвіка «Ніва».

— Калі арганізаваўся хор, я жыў яшчэ ў Пасынках. Калі даведаўся аб ініцыятыве ад сваячкі, вельмі ўзрадаваўся. На першай рэпетыцыі было можа чалавек 15, а пасля колькасць харыстаў большала. Толькі з нашых Пасынак запісалася ў хор 7 асоб. А жылі яны ў вёсцы і ў самім Бельску. Прывозіў я харыстаў са свайго сяла на рэпетыцыі на матацыкле. Нават па два разы абарочваў. А зімой мы пяшком хадзілі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF