Ніва № 45 (3052), 9 лістапада 2014 г.

Свята паміж пасевамі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Ужо пятнаццаты раз былі прысуджаны ўзнагароды падляшскага маршалка ў галіне мастацкай творчасці, распаўсюджвання і захоўвання культуры. Сярод сёлетніх шасці пераможцаў быў Дарафей Фіёнік «за вялікі ўклад мастацкай, аматарскай і выдавецкай працы для малой радзімы — Бельскай зямлі, які ў спадчынным доме на прарадзіме ў Студзіводах (гістарычны прыгарад Бельска-Падляшскага) заснаваў Музей Малой айчыны».

— Культура з’яўляецца адной з найбольш важных сфер жыцця нашага рэгіёна, тым, што ў нашым шматнацыянальным ваяводстве шчыра ганарымся, — прамаўляў падчас цырымоніі ўзнагароджвання маршалак Яраслаў Дважанскі.

На гала-канцэрт 30 кастрычніка ў палац Браніцкіх, у які бег чырвоны дыван і віталі гасцей мажарэткі пад музыку духавога аркестра Комплексу школ у Сухаволі, з’ехаў круг сяброў і знаёмых лаўрэата. Усе былі згодныя і паўтаралі: «Дарафей Фіёнік — чалавек добры, бескарыслівы і поўнасцю адданы таму што робіць». Сярод іх быў і Тамаш Суліма, сакратар Беларускага саюза ў Польшчы, супрацоўнік Музея Малой айчыны:

— Дарафей Фіёнік пабудаваў мост паміж мінулым і будучыняй беларусаў, тое, што дасюль не ўдалося іншым беларускім арганізацыям. Тое, што ён робіць, датычыць жывой культуры, а, на жаль, часта бывае так, што беларускія арганізацыі дзейнічаюць у іншым свеце, чым самі беларусы. Дарафей паказвае, што можна іначай.

Дарафей Фіёнік (народжаны 14 жніўня 1968 г. у Бельску-Падляшскім) з’яўляецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF