Ніва № 45 (3052), 9 лістапада 2014 г.

Зорка Венера ўзышла над ПЦК

Міра ЛУКША

У асенні вечар (30.10.2014 г.) амаль усе дарогі вялі ў Праваслаўны цэнтр культуры, што па вуліцы святога Мікалая, за Мікалаеўскім саборам, у Беластоку. Другая частка беларусаў у тую ж часу гадзіну сустрэлася ў „Склепе з культурай” у Пачатковай школе № 4 на паказе фільма пра гаворкі беларусаў. Задумы не былі звераны паміж арганізатарамі, і мусова было выбраць, часам адмаўляючыся ад чаканай сустрэчы з сябрамі, як было ў выпадку матушкі Галіны і доктар Ірэны, аднакласніц з Семяноўкі. Беларускія імпрэзы ў Беластоку з’яўляюцца таксама нагодай да кампанейскага спаткання, калі няма адмысловага беларускага культурнага цэнтра ў Беластоку.

Сустрэчу з беларускімі аўтарамі сарганізавалі не першы раз у Беластоку Славамір Назарук разам з Люцыяй Німяровіч у Праваслаўным цэнтры культуры. Некалькі гадоў таму, пры багатым музычным аздабленні, выступалі беларускія паэты-мужчыны, у чэрвені беларускую паэзію перш за ўсё для малых беларусаў рэкамендавалі Віктар Швед, Міра Лукша і Валянціна Мядзведзь. Чарговая была пад лозунгам „Беларуская паэзія і проза”, на якую запрошаны былі аўтары двух пакаленняў — празаічка Ганна Кандрацюк ды паэты Уладзімр Саўчук і Юрка Буйнюк. Чакала іх поўная зала, якая ў захапленні слухала трохгадзінную, багатую слоўна-музычную праграму, да косці перапоўненую беларускім духам.

Славамір Назарук: — Усіх сардэчна вітаю ад арганізатараў гэтай сустрэчы — гэта ПЦК, Брацтва Трох Свяціцеляў і Дзіцячы сад № (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF