Ніва № 45 (3052), 9 лістапада 2014 г.

Земляробы менеджарамі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Адна з дзесяці канферэнцый, якія праводзіліся па ўсёй краіне ў рамках Польскага сельскагаспадарчага кангрэса, адбылася 22 кастрычніка ў Беластоку. Мэтай яго арганізатары паставілі сабе «прадстаўленне найноўшых прагноз і эканамічнай інфармацыі, а таксама нарматыўных і практычных аспектаў, звязаных з сельскай гаспадаркай і сітуацыяй у сельскагаспадарчым сектары ў Польшчы, а таксама ў перапрацоўча-харчовай прамысловасці». «Падляшскае славіцца сваёй цудоўнай сельскай гаспадаркай. Але ў новай бюджэтнай перспектыве мы павінны навучыцца лепш выціскаць «брусельку», — сказаў былы прэм’ер-міністр і міністр эканомікі Вальдэмар Паўляк падчас адкрыцця беластоцкага выдання кангрэса, арганізаванага Фондам устойлівага развіцця сельскай гаспадаркі і аховы навакольнага асяроддзя, які праводзіўся пад патранажам м.інш. міністра сельскай гаспадаркі і старшыні Агенцтва сельскагаспадарчага рынку.

Амаль месяц раней праблемы сельскай гаспадаркі абмяркоўваліся ў Беластоку падчас першага Усходняга эканамічнага кангрэса, пра які «Ніва» шырока паведаміла.

— Па статыстыцы польская сельская гаспадарка не змянілася занадта ў апошнія гады. Колькасць фермерскіх гаспадарак знізілася ўсяго на паўмільёна. Прыкладна 1,4 млн. хатніх гаспадарак выкарыстоўваюць прамыя плацяжы, і палова гэтай групы гэта гаспадаркі да 5 га зямлі. Такім чынам, структура плошчы гаспадарак змянілася нязначна, — сказаў тады Марэк Загурскі, генеральны дырэктар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF