Ніва № 45 (3052), 9 лістапада 2014 г.

Уваскрэшванне «Кракадзіла»

Міраслаў ГРЫКА

Я стаўлю сумку з кракадзілавай скуркі ад Версачэ супраць аблезлага бабровага каўняра, што патрыятычнае ўзмацненне беларусаў, пра якое ў апошні час паведамлялі даследчыкі беларускай грамадскай думкі з даследчага інстытута НІСЭПД, мае прамую сувязь з інфармацыяй, паступаючай ад Расіі, што дэфіцыт свініны на ўнутраным рынку будзе дапоўнены імпартам кракадзілавага мяса. І так адразу павялічыўся сярод іх адсотак тых, хто заявіў аб сваёй гатоўнасці абараняць сваю краіну ў выпадку нападу Расіі. Сёння ён дасягнуў узроўню 26 працэнтаў. А яшчэ ў чэрвені гэтага года аналагічнае вызначэнне праяўляла толькі 14 адсоткаў рэспандэнтаў. Тое ж даследаванне НІСЭПД паказала, што ўпаў (з 47 да 40 працэнтаў) адсотак людзей, якія кажуць, што ў выпадку расійскай агрэсіі пастараліся б адаптавацца да акупацыі, а таксама тых, хто быў бы рады далучыць Беларусь або частку Беларусі да Расіі (з 16 да 13 працэнтаў).

Яшчэ невядома, як будуць рэагаваць на кракадзілавую рэвалюцыю самі расіяне. Магчыма, так рассмакуюцца ў кракадзіліне, што яна стане іх нацыянальнай стравай. Магчыма таксама, што з за любові да беларускіх братоў схочуць падзяліцца з імі гэтым экзатычным далікатэсам. Даследаванні НІСЭПД паказваюць, аднак, што не вельмі пасмакуе тое беларускім грамадзянам. Так што не трэба сумнявацца, што яны будуць абараняць сваё традыцыйнае меню не менш чым польскія католікі Ясную Гуру. Зусім нядаўна, некалькі месяцаў таму, калі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF