Ніва № 45 (3052), 9 лістапада 2014 г.

„Тунеядцы” і дармаеды

Віктар САЗОНАЎ

А я дык нават узрадаваўся, калі даведаўся, што наша краіна абвясціла новы этап барацьбы з чарговай катэгорыяй сваіх грамадзян. На гэты раз бой распачаты з дармаедамі, ці як іх называюць самі змагары з гэтай з’явай — з „тунеядцамі”.

Тут відавочна чарговае непаразуменне ў глыбінным значэнні слоў, звязанае ўсё з тым жа двухмоўем. Бо калі заканадаўцы, сённяшнія беларускія рускамоўныя парламентарыі, статус якіх ставіць пад сумнеў уся тая частка планеты, якая сапраўды мае даўнішнія традыцыі парламентарызму, ужываюць паняцце „тунеядзец”, яны аніяк не адносяць яго да сябе любімых, бо афіцыйна яны нібыта маюць легальнае месца працы і заробку. А вось карысць яны прыносяць свайму народу на гэтым месцы, ці шкоду, гэта ўжо справа на іх думку дзясятая.

„Тунеядцамі” яны лічаць не сябе, а тую частку сваіх суайчыннікаў, якія гарбацяць на свае сем’і там, дзе могуць знайсці больш-менш прыстойны заробак, не ўблытваючы сваё сумленне ў фальш і падман выбарчых кампаній. І тут нашым законнікам вельмі спатрэбілася іх любае двухмоўе, ці калі быць больш дакладным, то поўнае выцясненне беларускай мовы з законатворчага працэсу. Бо на беларускую мову слова „тунеядзец” перакладаецца як дармаед. А ці можна назваць дармаедам чалавека, які ўвесь час цяжка працуе на свой хлеб, корміць і апранае свае сем’і, дапамагае выжыць сваім блізкім? А вось „тунеядцам” можна. Корміш сям’ю ці не, а не маеш, афіцыйнай паводле закону і прыгоннай па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF