Ніва № 45 (3052), 9 лістапада 2014 г.

Самаўрадавыя выбары 2014 — Бельскі павет

Аляксей МАРОЗ

Калі ў канцы кастрычніка ехаў я з Гайнаўкі ў Бельск-Падляшскі, па дарозе не заўважыў выбарчых плакатаў. Па вёсках часта расклейваюць іх у апошні перыяд перад самаўрадавымі выбарамі, якія сёлета назначаны на 16 лістапада. Затое ў самім Бельску-Падляшскім інфармацыйныя стэнды поўнасцю заклеены плакатамі кандыдатаў на бургамістра горада ды павятовых і ваяводскіх радных. Ахвотныя стаць раднымі горада Бельска-Падляшскага будуць змагацца ў 21 акрузе, а не ў некалькіх гарадскіх акругах як гэта было раней. А над важнейшымі бельскімі дарогамі віднелі выбарчыя расцяжкі кандыдатаў на ваяводскіх радных і бургамістра.

Ажно 6 кандыдатаў на пасаду бургамістра

За пасаду бургамістра Бельска-Падляшскага будзе змагацца 6 кандыдатаў, а ў гонках у дэпутаты гарадской рады, якую складуць 21 радны, удзельнічаюць 125 кандыдатаў. Гэта робіць Бельск адметным у маштабе ваяводства. У горадзе відаць вялікую актыўнасць грамадства, бо на 7 выбарчых камітэтаў, ад якіх кандыдаты хочуць стаць гарадскімі раднымі, толькі два гэта агульнапольскія выбарчыя камітэты, створаныя палітычнымі партыямі. Астатнія камітэты былі заснаваны дзякуючы актыўнасці мясцовага грамадства. За пасаду бургамістра горада пазмагаюцца выконваючы абавязкі бургамістра Бельска Яраслаў Бароўскі (42-гадовы жыхар Бельска, ад камітэта «КВВ Бельская кааліцыя»), Юзаф Ежы Гас (62-гадовы жыхар Бельска, ад «КВВ Кааліцыя Самаўрадавая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF