Ніва № 44 (3051), 2 лістапада 2014 г.

Украіна ў цяні вайны (7)

Ганна КАНДРАЦЮК

Раніца ў «Магноліі» прывітала славянскім ланчам. У памяшканні за шклянымі сценкамі, якое знаходзілася па другім баку калідора ад нашага апартамента, гучала як у вуллі. Хлопцы ў белых кашулях, заказалі на снеданне адбіўныя катлеты, бульбу фры, боршч і пляшку гарэлкі. Яны параўноўвалі цану цэглы і каменю, дамаўляліся на транспарт, абмяркоўвалі лагістыку. Бізнесовую размову спавівалі хмары цыгарэтнага дыму, каларытная лаянка і характэрны для пахмелкі ідыятычны рогат. Паўтары гадзіны пазней, калі будзем пакідаць пансіянат, кампанію за шклянымі сценкамі папоўняць прыгажуня і бутэлька шампанскага...

Мы не асмеліліся мяшаць у дзелавых размовах, таму зышлі на ніз гостэля, у кавярню, якая з за дэкору напамінала хату гадалкі. З кожнага кутка і паліцы атакавала карпацкая флора: вянкі з зёлак, настойкі на карэнні, дубовыя галінкі, прыправы і зерне ў слоях... На прылаўку і паліцах экспанаваліся старыя ручныя млынкі, ступкі, жалезныя прасы на вугаль, гладышкі, сальнічкі, гліняныя бутлі на мёд, каўшы...

Мы заказалі яечню з авечай брынзай і каву «амерыкана». У тэлебачанні паказвалі расейскі гіт-парад, постсавецкія зоркі эстрады танчылі і спявалі на фоне экзатычных курортаў у Іспаніі, Грэцыі, Майорцы. Віртуальны ландшафт з тэлебачання, густа прыаздоблены пальмамі, дзіўна пераклікаўся з карпацкай флорай і этнаграфіяй, якая таксама здавалася гламурнай. Загледжаныя ў танцы, пальмы і вянкі, мы нават не прыкмецілі як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF