Ніва № 44 (3051), 2 лістапада 2014 г.

ХІ Гданьскія біяграфіі

Міхась КУПТЭЛЬ

Верасень у гданьскіх беларусаў гэта перш за ўсё сустрэча ў Сопаце пры пячэнні бульбы, а кастрычнік, вядома, „Гданьскія біяграфіі”, арганізаваныя горадам Гданьскам і Беларускім культурным таварыствам „Хатка”, Асацыяцыяй літоўцаў, Мусульманскай рэлігійнай абшчынай, Гданьскім філіялам Грамадска-культурнага таварыства яўрэяў, Саюзам нямецкай меншасці ў Гданьску і Паморскім аддзяленнем Саюза ўкраінцаў у Польшчы.

Ад 16 да 19 кастрычніка пад лозунгам „Гданьскія біяграфіі” адбыліся дні нацыянальных меншасцей з багатай праграмай. Плакаты аб мерапрыемстве віселі ў горадзе і запрашалі жыхароў Гданьска да ўдзелу, між іншым, у прэзентацыі кніжкі Анны Сабэцкай „Kalejdoskoр. Pomorskie spotkania z mniejszościami narodowymі”, або прыняць удзел у дыскусіі на тэму „Становішча нацыянальных меншасцей у Польшчы і Еўропе”, ці ў серыі лекцый у філіяле Ваяводскай бібліятэкі пры самай чароўнай вуліцы Трыгорада Марыяцкай на тэму „Меншасці ў 25-гадовых палітычных пераўтварэннях у Польшчы і на Памор’і”, ці паслухаць канцэртаў з рэпертуарам яўрэйскім — „Wus zing der Jid”, літоўскім — „Gryèia”, беларускім — „Асенні ліст” (з Гарадка, што на Беласточчыне), украінскім — Сусанна „Весна, весною” і нямецкім — „Bernsteinblumen”ды татарскага паказу — Mira Maj — Malowanie Piaskiem. Калектывы выступілі на сцэне звышсучаснага Шэкспіраўскага тэатра.

Нечаканасцю для старшыні „Хаткі” было яе ўзнагароджанне перад выступам „Асенняга ліста”. Прэзідэнт (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF