Ніва № 44 (3051), 2 лістапада 2014 г.

Адраджаецца ў Белавежы беларускасць

Аляксей МАРОЗ

Хаця зараз у Белавежы жыве многа прыезджых людзей, якія займаюцца ў навуковай, турыстычнай і паслуговай сферах, у пушчанскай мясцовасці надалей захоўваюцца беларускія традыцыі і культура. Штораз часцей арганізуюцца тут беларускія культурныя мерапрыемствы з песнямі, дэкламацыяй і народнымі танцамі. Паспяхова вяртаецца ў падставовую школу і гімназію навучанне беларускай мовы, а ад пяці гадоў дзейнічае беларускі народны калектыў «Ручаёк», заснаваны адданым беларускай культуры Маркам Зубрыцкім. Займаецца ён таксама з дзеткамі падставовай школы і разам з настаўніцай беларускай мовы Анджалінай Масальскай вядзе беларускі гурт «Сунічкі». Беларускі калектыў «Ручаёк» паспяхова выступаў у Белавежы падчас «Купалля», «Ператоча» і іншых мерапрыемстваў, удала прэзентаваўся ў іншых мясцовасцях, здабываў прызавыя месцы ў Агульнапольскім фестывалі «Беларуская песня».

У кіназале Белавежскага асяродка культуры 11 кастрычніка спаткаліся аматары беларускай песні з Белавежы і наваколля, каб адзначыць 5-гадовы юбілей народнага калектыву «Ручаёк». Прыбылі прадстаўнікі гмінных улад з войтам Альбертам Літвіновічам, гмінныя радныя, кіраўнікі белавежскіх устаноў і запрошаныя госці. Сабраных прывітаў дырэктар Белавежскага асяродка культуры Матэвуш Гутоўскі, а мерапрыемства павяла настаўніца беларускай мовы Анджаліна Масальская. Калектыў «Ручаёк» запрэзентаваўся з беларускімі народнымі і эстраднымі песнямі. Спевакі выступілі пад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF