Ніва № 44 (3051), 2 лістапада 2014 г.

На ратунак школе

Іаанна ЧАБАН

У канцы Целушок з боку Пухлаў стаіць вялікі, драўляны будынак. Пра яго існаванне ведаюць толькі жыхары наваколля. Доступу туды сцерагуць высокія да самага неба дрэвы і буйныя кусты. Няма лепшага месца, каб у цішыні і спакоі, здалёк ад бацькоўскіх вачэй, выпіць пляшку гарэлкі ці закурыць кантрабандную папяросу. Што яшчэ, акрамя пабітых бутэлек і акуркаў можна там знайсці? Старамодныя вучнёўскія парты і разваленыя печкі маленькіх настаўніцкіх пакойчыкаў на паддашку.

Будынак супольнымі сіламі і сваім коштам паставіла мясцовае насельніцтва яшчэ пры Пілсудскім. Так узнікла ўстанова выхавання і адукацыі некалькіх пакаленняў целушкоўцаў. Яе дзейнасць спынілася ў 1977 годзе.

На шчасце ёсць яшчэ людзі, якім лёс колішняй школы неабыякавы. У іх ліку Міраслаў Каравай — ураджэнец Целушок, моцна звязаны з родным месцам, мовай і традыцыямі. Гэты незвычайны аптыміст, каб звярнуць увагу грамадства на запушчаны школьны будынак, у яго сценах наладзіў вясковы пікнік.

— Тут я таксама вучыўся, — кажа Міраслаў Каравай. — Настаўнікамі былі тады, між іншым, Калішовая, Бароўскія. Іх ужо няма, але яны засталіся ў маёй памяці. Працаваў тут таксама пан Матвяюк, які пісаў у „Ніву”. Трымаў модны тады матацыкл „Юнак” і лодку. Бывала, хлопцы ўкрадуць лодку, а ён усіх са школы звальняе, каб мы яе шукалі. У тым акне, — паказвае мой суразмоўца, — праходзілі ўрокі польскай мовы. Помню, быццам сёння: мяновнік — хто, што — куонь, допэлняч — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF