Ніва № 44 (3051), 2 лістапада 2014 г.

Пявучыя сем’і

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Выканаўцы ў трох катэгорыях: да 16 гадоў (дуэты і большыя групы), старэйшыя за 16 гадоў (дуэты і большыя групы) і розных узростаў (дуэты, трыо і большыя групы сем’яў, у 2-, 3- і больш пакаленняў) прынялі ўдзел у першым выданні мерапрыемства «Пявучыя сем’і», арганізаванага Беларускім грамадска-культурным таварыствам сумесна з Таварыствам беларускай культуры, дамамі і цэнтрамі культуры ды дзіцячымі садамі і школамі розных узроўняў Беласточчыны.

Агляд адбыўся дзень пасля (26 кастрычніка) дваццаць першага выдання фестывалю «Беласток-Гродна», які прайшоў сёлета на беларускім баку. У ім прынялі ўдзел калектывы, звязаныя з БГКТ (не было на ім ані аднаго прадстаўніка ўлад горада Беластока). Сярод выканаўцаў на гродзенскім мерапрыемстве выступіла журналістка Радыё Беласток Анна Пятроўская і яе сёстры з «Сямейнага трыо» з Макаўкі. Дзень пазней яны выступілі таксама на беластоцкім фестывалі. Перад выступам у сядзібе БГКТ Анна сказала «Ніве» пра свае ўражанні, якія прывезла папярэдняй ноччу з Гродна:

— Упершыню на фестывалі ў Гродне была я восем гадоў таму. Іншая справа выступаць у Беластоку, у амфітэатры, а іншая — у Драматычным тэатры, дзе адчуваеш, што больш цэнішся. Усё на гродзенскім фестывалі было дапрацавана, адрэпетавана, калектывы не збіваліся. Усе стараліся. Адчувалася шчырая дружба паміж польскімі калектывамі з Беларусі і беларускімі ад нас.

Згодна з рэгламентам, мэта конкурсу «Пявучыя сем’і» — «развіццё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF