Ніва № 44 (3051), 2 лістапада 2014 г.

Княжае і панскае Зубава (ч. ІІІ)

Яўген ВАПА

Ваенныя лёсы беларусаў запісаныя ў гісторыі мільёнамі забітых і пацярпелых. Ахвярамі Другой сусветнай вайны ў большасці стала цывільнае насельніцтва. І нават на нашым спакойным Падляшшы ваенныя жорны таксама перамалолі дзясяткі тысяч людзей. У большасці выпала нам роля ахвяр, а не пераможцаў. Добра, што выжылі. Адны дзякавалі Богу, другія — савецкай арміі, трэція — польскім камуністам. Усе аднак баяліся адкрыта гаварыць праўду пра саветаў. Толькі пры сямейных ці суседскіх сустрэчах у даверанай кампаніі ўсплывалі ўспаміны пра тых, якія самі паверылі саветам і ўжо адтуль не вярнуліся, або пра тых, якім не паверылі самі саветы і пастараліся іх хутка адправіць у Сібір, або ў безыменную магілу. У выпадку нашага героя з Зубава — Пятра Карпюка і ягонай сям’і — маем дачыненне з другім варыянтам. Сям’я Карпюкоў у міжваенны перыяд не ангажавалася ў аніякую беларускую палітыку. Адзінай іх любоўю была сялянская зямля.

Пётр Карпюк — у 1941 г. дзевяцігадовы хлапчук — цяпер памаленьку пачынае блытаць некаторыя даты і факты з ваеннай даўніны. Мае на гэта поўнае права, сыходзячы з ягонага ўзросту. Трэба было мне памылкі выпраўляць, звяраць з гістарычнымі крыніцамі. Аднак самае важнае і незабыўнае — гэта вобразы рэальна перажытага на ссылцы ў Алтайскім краю ў Сібіры і ў горадзе Бійск. Інтэрнэтная навігацыя паказала мне, што, едучы на машыне самай кароткай дарогай з Бельска-Падляшскага ў Бійск, адлегласць паміж гарадамі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF