Ніва № 44 (3051), 2 лістапада 2014 г.

Сакрэты забыцця

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Як большасць назіральнікаў палітычнага жыцця я праціраў вочы ад здзіўлення, калі назіраў за скандалам, які выклікаў былы міністр замежных спраў, а цяпер маршалак Сейма Радаслаў Сікорскі ў сувязі са сваім інтэрв’ю амерыканскаму парталу «Politico» пра нібыта перамовы ў 2008 годзе паміж Польшчай (прэм’ер-міністр Дональд Туск) і Расіяй (тады прэм’ер-міністр, а цяпер прэзідэнт Уладзімір Пуцін) у справе падзелу Украіны. Ён сказаў: «На працягу многіх гадоў мы ведалі, што яны так думаюць. Гэта была адна з першых рэчаў, якія Пуцін сказаў прэм’ер-міністру Дональду Туску падчас яго візіту ў Маскву. Ён сказаў, што Украіна з’яўляецца штучнай краінай, а Львоў польскі горад і чаму б тады не аформіць гэтага разам. На шчасце, Туск не адказаў. Ён ведаў, што размова запісваецца». Радаслаў Сікорскі адмовіўся ад гэтых заяў, спаслаўшыся на дрэнную памяць (сустрэча Пуцін — Туск не адбылася, такія словы мелі не прагучаць). Пры нагодзе скандалу ў газеце «Dziennik» з’явіўся артыкул, да якога аніводзін з палітыкаў — наколькі я ведаю — не аднёсся, быў прамоўчаны, а калі факты, якія змяшчаюцца ў ім, сапраўдныя, гэта не менш сенсацыйныя, чым тое быццам бы дагаворванне аб падзеле Украіны. І што яшчэ больш важна, гэта паказвае бягучыя бяздарнасці ў польскай усходняй палітыцы, яе «каланіяльны» характар. Аўтары артыкула пісалі: «Расіяне ў палітыцы набліжэння да Польшчы на працягу многіх гадоў бачылі магчымасць заключыць здзелку ў справе былых савецкіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF