Ніва № 44 (3051), 2 лістапада 2014 г.

Смачна і гераічна

Міраслаў ГРЫКА

Сібірскі тыгр, гадаванец прэзідэнта Пуціна імем Кузя, нечакана задзёр хвост і столькі яго бачылі ў Расіі. Кажуць, збег у Кітай, што расійскае грамадскае меркаванне палічыла недаравальнай здрадай. Тым больш, што Кузя, ад прыроды рэчаў адважная істота, стаў знакавай мадэллю ўлады, якую ўзурпуе прэзідэнт Расіі: супердзяржаўнай, усёмагутнай, за якой так сумавалі расійскія грамадзяне. Такая вось улада здымае з іх абавязак мыслення, а думка, асабліва самастойная думка, і, перш за ўсё самастойная думка ў пуцінскай Расіі, гэта цяжкая гарапашка, кранаючая гераізму. Несумненна, такі гераізм прадэманстравала актывістка Расійскага камітэта салдацкіх маці Людміла Багаценкава. Яна абнародавала сакрэтную інфармацыю аб забітых ва Украіне расійскіх салдатах. Вядома, урад РФ катэгарычна гэта адмовіў, як і тое, што Расія здаўна вядзе неабвешчаную вайну з Украінай. На самой справе, кожны думаючы расіянін павінен гэтаму пярэчанню адмовіць праўды, але справа ў тым, што такое стаўленне ўжо даўно страціла для іх сваю красу. Тым больш, што гераізм у сённяшняй Расіі караецца пазбаўленнем волі. Людміла Багаценкава ўжо арыштавана. Верагодна, такі ж лёс сустрэне невялікі, жахліва невялікі працэнт расіян. Толькі што большасць з іх ужо не думае, замест таго паўтарае тое, што наплюе ім у вушы пуцінская прапаганда. Яна працуе на ўсіх франтах чалавечай даверлівасці, рухаючы ў здурнелых грамадзянах вялікарасійскія комплексы і шавінізмы, крыўды, фобіі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF