Ніва № 44 (3051), 2 лістапада 2014 г.

Спраўджаная місія

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Няма больш з намі Віктара Дзесяціка, шчырага адданага беларускай справе патрыёта, актыўнага няўрымслівага грамадскага рупліўца. Традыцыйны штогадовы фэст у Свіслачы і Якушоўцы — Дзень памяці паўстанцаў 1863 года, які адбываўся сёлета ў нядзелю 26 кастрычніка — у светлы восеньскі дзень быў ахутаны для ўсіх прыехаўшых і прыйшоўшых сумам. Грамадская супольнасць Свіслачы зазнала вялізную страту. Віктар Дзесяцік рыхтаваў і гэты чарговы фэст, але не дажыў да яго. Цяжкі інсульт падпільнаваў яго ў 55 год, а ўсім нам здавалася, што гэты энергічны чалавек яшчэ шмат чаго паспее і зробіць. Нехта нібыта адмыслова падгадаў дзень пахавання гэтага чалавека да Дня памяці Герояў.

Віктар Дзесяцік... Дбайны гаспадар і адказны бацька, сапраўдны сем’янін і надзейны сябра. Ніколі не шкадаваў свайго часу, сілаў і асабістых сродкаў на грамадскія справы, даводзіў іх да канца. Чалавек — аголены нерв, вельмі востра перажываў несправядлівасць, якой так шмат у нашай краіне. Напэўна і таму яго арганізм не вытрываў напругі. Не меў вышэйшай адукацыі, але меў вельмі дасціпны розум, цікавіўся тэхнічнымі навінкамі, цэлы час насіўся з нейкімі камп’ютарнымі праграмамі, прапаноўваў іх усталяваць іншым. У яго фейсбуку так і застанецца застаўка „Свабоду палітвязням!” — Віктар Дзесяцік з сябрамі неаднаразова праводзіў не толькі памятныя, але і праваабарончыя акцыі салідарнасці ў сваім горадзе.

Дзень Герояў сёлета прайшоў як звычайна годна, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF