Ніва № 44 (3051), 2 лістапада 2014 г.

Бардаўская восень — 2014

Аляксей МАРОЗ

ХХІ Фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская восень» праходзіў з 23 па 27 кастрычніка ў Бельску-Падляшскім, Беластоку, Гайнаўцы, Орлі, Нарве, Шчытах-Дзенцялове і Чыжах. Козырам сёлетняга бардаўскага фестывалю былі выступленні канкурсантаў у Бельскім доме культуры на высокім мастацкім узроўні, што заўважылі журы і публіка. Узнагароду Гран-пры фестывалю здабыў Аляксандр Ясінскі, а лаўрэатамі дзвюх раўнапраўных узнагарод сталі Сяргей Башлыкевіч і Зміцер Вінаградаў. Зоркі, перш за ўсё колішнія пераможцы «Бардаўскай восені», захаплялі публіку ў Бельскім доме культуры, у якім праходзіла асноўная частка фестывалю, а таксама ў іншых мясцовасцях.

Удзельнікі конкурснай часткі прыехалі з Беларусі і Прагі. Па-рознаму яны праяўлялі на бельскай сцэне свой музычны талент, спяваючы пад гітару і іншыя інструменты.

— Сёлетні конкурс быў моцным. Мужчынская частка канкурсантаў была мацнейшая за дзявочую. Відаць было, што паасобныя хлопцы былі мацнейшымі за гурты. Мы пачулі розныя творы і трэба задумацца, што такое бардаўская песня? — сказаў адразу пасля фестывальнага адбору Зміцер Вайцюшкевіч з конкурснай камісіі, у якую ўваходзілі таксама Алег Хаменка і Багдан Сіманенка. — Канкурсанты павінны так спяваць, каб зразумелымі былі і мелодыя, і словы. Сёння прэзентаваліся цікавыя тэксты і песні на дастойным узроўні.

— Мы звярталі ўвагу на прафесійнасць выступаў, тэмы і словы песень, — заявіў Алег (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF