Ніва № 43 (3050), 26 кастрычніка 2014 г.

Украіна ў цяні вайны (6)

Ганны КАНДРАЦЮК

Украінская Карпатыя, на першы погляд, выглядала як замежная краіна. Уражанне мацавала рэзкая перамена нацыянальнай сімволікі. Паколькі паўночна-заходняя Украіна была ўпрыгожаная афіцыйнымі сіне-жоўтымі сцягамі, тут перавагу ўзяла сімволіка нацыянал-радыкалаў — іх чырвона-чорныя сцягі луналі на дзяржаўных і прыватных будынках, ля прыдарожных крыжоў і бараў, на аўтобусах, прыватных аўтамабілях, таксі. Пад чырвона-чорнымі сцяжкамі ехалі ў царкву вянчацца маладажоны ў вышыванках. Часта, разам з чырвона-чорнымі, луналі сінія сцягі Еўрасаюза і дзяржаўныя сіне-жоўтыя.

Іншая новая прыкмета: у публічнай прасторы зусім знікла руская мова. Рэкламы, назвы прадуктаў ды нават меню ў рэстаранах напісаны выключна на ўкраінскай мове, у апошнім выпадку дапамагала яшчэ англійская. Руская мова гучала ў прыватных размовах, на вакзалах і на ёй гаварылі без страху. Усе адміністратаркі гасцініц і гостэляў, як зачараваныя, глядзелі рускамоўныя тэлесерыялы...

* * *

У Каламыю трапілі мы вечарам, без ранейшых планаў і вялікіх спадзяванняў.

Па дарозе быў ячшэ Чорткаў, аднак пасля Пачаеўскай Лаўры начаваць у горадзе з такой грэшнай назвай — як назойліва спакушаць лёс. Досвед падказваў, каб кіравацца ў мясціны з прыгожымі імёнамі, там заўсёды шанцавала з начлегам, а часам з вячэрай. Магчыма, пра выбар вырашыла паломніца Марыя, якая ў маршрутцы спажывала вараныя яйкі. Абраны намі горад таксама асацыяваўся з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF