Ніва № 43 (3050), 26 кастрычніка 2014 г.

Успаміны Дзмітры Шатыловіча

Сяргей ЧЫГРЫН

Упершыню з арыгінальнымі ўспамінамі беларускага паэта і публіцыста Дзмітры Шатыловіча я пазнаёміўся, чытаючы беластоцкі „Czasopis”. З нумара ў нумар на працягу пяці гадоў яны там друкаваліся, дзе аўтар занатаваў сваё жыццё і падзеі ў Польшчы, былым СССР і, наогул, у свеце, пачынаючы з 1955 года. Гэтыя ўспаміны працягваюць друкавацца і цяпер. А ранейшыя жыццёвыя згадкі 1955-1988 гадоў Дзмітры Шатыловіча выйшлі асобнай кнігай у Беластоку. Яна так і называецца „Успаміны 1955-1988” (Беласток 2013).

На 326 старонках старэйшы беларускі літаратар з Варшавы, якому, дарэчы, 8 лістапада споўніцца 88 гадоў, дасканала распавёў пра падзеі другой паловы ХХ стагоддзя. Дарэчы, успаміны ранейшых гадоў Дзмітры Шатыловіча друкаваліся ў тыднёвіку „Ніва”, у альманахах „Беларус” (Нью-Ёрк 2012, 2013) і ў кнігах „У новай айчыне” (Беласток 2001, с. 265-282), „Пакаленне вайны” (Беласток 2003, с. 220-255), „Час трывогі і надзеі” (Беласток 2007, с. 225-289). У „Новай айчыне” Дзмітры Шатыловіч прыгадаў родную вёску Чаромху на Бельшчыне ў міжваенны перыяд, дзе ён нарадзіўся. У „Пакаленні вайны” распавёў пра свае юнацкія гады і вайну. У кнізе „Час трывогі і надзеі” літаратар успамінае пасляваенны час. Магчыма ўсе гэтыя ўспаміны некалі з’явяцца ў адным томе. І гэта будзе вельмі важны, цікавы і сур’ёзны аўтабіяграфічны жыццёвы дакумент беларуса з Беласточчыны. Але цяпер у адной кнізе Дзмітры Шатыловіч вынес на суд чытачоў успаміны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF