Ніва № 43 (3050), 26 кастрычніка 2014 г.

След ксяндза Адама Лісоўскага

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Сёлета ў кніжнай серыі „Гарадзенская бібліятэка” выйшла кніжка Уладзіміра Хільмановіча п.з. „Каляндарны краязнаўчы даведнік Гарадзеншчыны”. Уводнае слова інфармуе, што аўтар збіраў і натаваў фіксаваныя даты адметных гістарычных падзей, дні нараджэння і смерці выбітных асобаў, якія лёсам былі звязаныя з Гарадзеншчынай. Мне выпаў гонар атрымаць гэтае выданне ў падарунку з аўтографам Аўтара.

Зазірнуў я адразу ў „восеньскі” перыяд календара і пабачыў адтуль праменьчык у нашу Беласточчыну. Менавіта пад датай 9 кастрычніка красуецца там даведка: „1929 — у Варшаве памёр Адам Лісоўскі, беларускі рэлігійны дзеяч, каталіцкі сьвятар. Пахаваны на каталіцкіх могілках у Кляшчэлях (Беласточчына). Нараджэнец в. Каранды (Смургонскі р-н)”.

Каб даведацца крыху больш пра ксяндза Лісоўскага заглянуў я ў „Энцыклапедыю гісторыі Беларусі”: „Лісоўскі Адам Язэпавіч [6 (18).1.1884, в. Каранды Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер у Смаргонскім р-не — 9.10.1929], бел. рэліг. дзеяч, рымска-каталіцкі святар. Скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю, Пецярбургскую духоўную каталіцкую акадэмію (1906). Удасканальваў веды ў Інсбруку (Аўстрыя, 1908-09) і Мюнхене (1909-10). Займаў духоўныя пасады ў прыходах Беларусі і Расіі. Быў блізка знаёмы з Б. Эпімахам-Шыпілам і адміністратарам Магілёўскай архіепархіі біскупам С. Данісевічам. Спрыяў усталяванню бел. мовы ў касцельным жыцці. Падрыхтаваў да з’езда бел. ксяндзоў у Мінску (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF