Ніва № 43 (3050), 26 кастрычніка 2014 г.

Ружы ў Гарадку

Міра ЛУКША

Ружы нам садзіць патрэба.

Яшчэ доўга буры свету

Шумець будуць на паўнеба.

Садзім будучаму лету.

Мы, выгнаннікі з айчыны,

Можа ўжо не ўбачым квету,

Дык мы садзім іх для іншых,

Для шчаслівага больш свету.*

Севярын Гашчынскі (1801-1876)

Ужо другі літаратурны «o-Gródek» разбіўся ў Гарадку. «Sadźmy, przyjacielu, róże» — заклікалі на гарадоцкую сцэну і агароды Сяменчыкі — ці не самыя ў цяперашні час папулярныя аўтары з Гарадоччыны — брат і сястра Адам і Марта, якія запрасілі ў Гарадок аўтараў з усяго свету на «паэтычна-музычна-фільмавы вечар», які працягваўся два дні ў канцы жніўня, але трывае... да сёння. Бо растуць тыя ружы, пасаджаныя прыехаўшымі аўтарамі (таксама і завочна) у цэнтры мястэчка, каля помніка героям Гарадоччыны, насупраць Гміннага цэнтра культуры, які быў суарганізатарам мерапрыемства. Паэтычна-музычна-фільмава-мастацкі вечар пачаў дырэктар ГЦК Юры Хмялеўскі, які ўжо не першы раз адкрываў імпрэзу, на якую прыехалі паэты, крытыкі літаратуры і аматары паэзіі, прыбыўшыя з Гарадоччыны, Падляшша, Варшавы і Лондана, у розным узросце, пачынаючы вельмі маладымі аўтарамі, да пажылых мафусаілаў паэзіі з паэтычнай групы «Каласы».

«Будзем чытаць вершы і садзіць ружы. Запрашаем слухачоў і чытачоў, паэтаў і людзей якія пішуць», — віднела на каляровым плакаце. У праграме шыкавалася чытанне паэзіі запрошанымі паэтамі, прэзентацыя тома «Карыятыды» (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF