Ніва № 43 (3050), 26 кастрычніка 2014 г.

Вясковыя танцы

Іаанна ЧАБАН

Анатоль Дарошка — 1925 года нараджэння, апошні падкрынскі музыкант. Першую гармонію купіў за бацькоўскія грошы на базары ў Вялікай Бераставіцы. З родных Ласінянаў туды столькі ж кіламетраў што і ў Крынкі. Але цяпер здаецца, што Вялікая Бераставіца ляжыць недзе на другім кантыненце. За пакупкай юнак адправіўся басанож. Грошай хапала на невялікі, васьмібасовы інструмент.

— Хацелася іграць, — прызнаецца спадар Дарошка.

— Тады такая мода была: хто на музыканта вучыўся, хто на краўца ці каваля, — кажа жонка Ліда Дарошка з дому Цімашэвіч.

Анатоль Дарошка іграў па вяселлях, святах і не святах, якія, дзякуючы яму, пераўтвараліся ў святы. Навучыўся іграць па-колішняму і, як на той час, па-сучаснаму. Запрашалі яго ў Коматаўцы, Рудакі, Азяраны, Крушыняны, Клябанаўцы, Горку, Вострава, Саннікі, Нетупу, Грыбоўшчыну, Баратыншчыну, Суковічы, Піражкі. Нават у Крынках на вяселлі іграў.

— У Піражках найчасцей заказвалі „Зарэчаньку”, любілі таксама „Кадрылю”, — успамінае музыкант.

Прыязджалі за ім і палякі, і татары.

— Клябанаўцы — польская вёска, то і тры тыдні наперад ужо наймалі, — гаворыць спадарыня Ліда. — Усім іграў аднолькава і ўсім гэта пасавала.

Зарабляў Анатоль Дарошка не надта шмат.

— Сто злотых давалі, — кажа жонка Ліда, — а калі, бывала, прычэпяцца, што кепска іграе, то і гэтых не дадуць.

Быў і пачастунак. Талерак не было, то ў міску клалі сала, агурок, хлеб. Прыносілі хто (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF