Ніва № 43 (3050), 26 кастрычніка 2014 г.

Паўстанчыя сляды ў Белавежскай пушчы

Аляксей МАРОЗ

Гайнаўскі гісторык, паэт і разьбяр Уладзімір Мусько, ураджэнец Мокрага, і гайнаўскі беларускі мастак Віктар Кабац, родам з Мінкаўкі — аўтары нядаўна выдадзенага даведніка «Паўстанчыя сцяжынкі ў Белавежскай пушчы»*. Аўтары апісваюць гістарычныя падзеі перыяду паўстання 1863-1864 гадоў у Белавежскай пушчы і яе наваколлі, прэзентуюць месцы паўстанчых магіл, даўніх крыжоў і іншых слядоў паўстання. Прамоцыя кніжкі адбылася 10 кастрычніка ў Публічнай гарадской бібліятэцы імя Тадэвуша Ракавецкага ў Гайнаўцы. Выданне прымеркаванае да 150 гадавіны выбуху Студзеньскага паўстання. Сабраных у гарадской бібліятэцы прывітала яе дырэктар Ала Грыц, якая таксама вяла спатканне.

— Гісторык і паэт Уладзімір Мусько ды мастак Віктар Кабац зрабілі вялікую працу, каб прыблізіць нам веды пра гістарычныя падзеі 1863-1864 гадоў на нашых землях і пазнаёміць з захаванымі слядамі Студзеньскага паўстання. Варта заапекавацца гэтымі месцамі, якія сведчаць аб гістарычным мінулым нашых зямель, — сказала дырэктар бібліятэкі Ала Грыц і падзякавала спонсарам за фінансавую і арганізацыйную дапамогу пры выданні дапаможніка. Спонсарамі былі Павятовае стараства ў Гайнаўцы, Управа горада Гайнаўкі, гмінныя ўправы Нараўкі і Гайнаўкі, Надлясніцтва Гайнаўка і Еўрарэгіён «Белавежская пушча».

Дырэктар бюро Аб’яднання самаўрадаў Еўрарэгіёна «Белавежская пушча» Ян Хомчук наладзіў для аўтараў паездку ў Рэспубліку Беларусь і разам з імі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF