Ніва № 43 (3050), 26 кастрычніка 2014 г.

Схетыноўкай на выбары

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Чацвер, 16 кастрычніка. Гадзіна 15.30. Воблачна. У Гарадку, аднак, свята як у сонечны непрацоўны дзень. На скрыжаванні вуліц Хадкевічаў і Зарэчанскай «Расспяваны Гарадок» з мясцовага Гміннага цэнтра культуры радасна спявае беларускія песні. Веслаў Кулеша, што ў чацвёрты раз стараецца за мандат войта, у суправаджэнні падляшскага ваяводы Мацея Жыўны і гасцей з Беластоцкага староства, перарэзалі чырвона-белую стужку. Такім чынам у разгары выбарчай кампаніі афіцыйна адкрывае ён адрамантаваную асноўную дарожную лінію, камунікацыйны цэнтр у Гарадку. За рэзкай стужкі ўважліва сочаць прадстаўнікі выбарчых камісій канкурэнтаў на пасаду войта, і дзясяткі жыхароў, многія з якіх няўпэўненыя ў тым, ці ў гэты раз аддадуць свой голас за цяперашняга гаспадара гміны.

Роўна месяц да выбараў, прызначаных на 16 лістапада, выбарчую кампанію можна прыкмеціць у Гарадку пасля выхаду з аўтобуса ПКС. З плаката на сцяне, здавалася б, закінутага дома насупраць культурнага цэнтра спаглядаў сапернік дзеючага войта Веслава Кулешы — Ежы Грыц. У выбарах 2006 года і 2010 зараз 51-гадоваму Веславу Кулешу не было канкурэнтаў і падтрымалі яго больш за 87 адсоткаў выбаршчыкаў. Зараз у яго ёсць два — адстаўныя афіцэры памежнай аховы. Адным з іх з’яўляецца 45-гадовы Сільвестр Чарнецкі са Станцыі Валілы, які прадстаўляе выбарчы камітэт ад СЛД «Лявіца Разам», другі таксама маладзейшы за цяперашняга войта — Ежы Грыц, якому 44 гады, падтрымліваецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF