Ніва № 43 (3050), 26 кастрычніка 2014 г.

Па шляху кампаніі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Выбарчая кампанія ў органы мясцовага самакіравання ў самым разгары. Адной з самых ходкіх яе тэм з’яўляецца пытанне аўтамабільных дарог і чыгункі. Дасюлешнія валадары хваляцца, колькі кіламетраў новых дарог здалі ў карыстанне, і ў апошні тыдзень кампаніі здаюць іх нават больш (цяжка даказаць, што тут няма супадзення дат). Прапаноўваюць выбаршчыкам перспектывы развіцця дарог у гмінах, паветах, ваяводствах, і нават у паасобных вёсках, у якія дабіраюцца кандыдаты на войтаў, бурмістраў і радных. Спасылаюцца на шанцы, якія ў гэтым пытанні даюць (пакуль) фонды ЕС і адпаведныя дзяржаўныя праграмы. У сувязі з гэтым нагадаліся мне вераснёўскія дэбаты «Інвестыцыі ў транспартнай інфраструктуры», якія адбыліся ў Беластоку ў рамках Усходняга эканамічнага кангрэса. Яго ўдзельнікі, спецыялісты па тэме, прыйшлі да высновы, што, хоць Польшча ўсё яшчэ вядзе перамовы з Еўрапейскай камісіяй наконт спісу транспартных інвестыцыйных праектаў, можна лічыць, што атрымаем большыя сродкі з еўрасаюзнага дафінансавання. Звярнулі ўвагу на гэта: ёсць асцярогі, што ў канцы дзесяцігоддзя істотна не паменшыцца раздзел паміж станам развіцця інфраструктуры ў рэгіёне Усходняй Польшчы і ў сярэднім па краіне. Як гаварылі, гэта з’яўляецца вынікам некалькіх фактараў, у тым ліку меншага ліку насельніцтва ў сярэднім на 1 квадратны кіламетр, большага іх ліку ў вёсках, ці меншага аб’ёму грузавых перавозак па аўтамабільных і чыгуначных шляхах. Нягледзячы на гэта, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF