Ніва № 43 (3050), 26 кастрычніка 2014 г.

Размовы на прыпынку

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Люблю я грэшнай справай у чаканні аўтобуса паслухаць размовы людзей на гарадскіх прыпынках. Асабліва каля цэнтральнага гарадскога праваслаўнага сабора, што па вуліцы Ажэшкі ў Гродне. Можа і не грэх гэта зусім — урэшце ж не падслухоўваю, бо людзі гавораць уголас, не хаваючы сваіх думак ды поглядаў. Вуліца гэтая надзвычай цікавая — носіць імя пісьменніцы, якая ў сваім жыцці прынцыпова не размаўляла па-расейску, лічачы горад акупаваным чужынцамі. Ажэшку вельмі любілі тагачасныя гарадскія жыхары за яе дзейнасць — з’ява надзвычай рэдкая, можа нават адзінкавая. І нават у савецкі час гэтая, адна з цэнтральных вуліц атрымала яе імя. Цяпер жа на гэтай вуліцы скрозь расейшчына — гастраном „Московский”, кафэ „Москва”...

Найбольш папулярная сярод жыхароў, канешне, тэма Украіны і Пуціна. Думкі розныя, але пераважае ў галовах, як кажуць, каша ў выглядзе маскоўскай прапаганды.

Зрэшты сярод vox populi пачуць можна самае рознае. Вось кабета дастаткова шляхетная распавядае свайму, відавочна, знаёмаму ці суседу, які выглядае досыць бамжавата:

— Уяўляеце, у майго брата ва Украіне два дамы разбамбілі ў Данецкай вобласці. Дык ён сабраў усю сям’ю і ў Растоў паехаў. А там яму кажуць усе: „Чаго вы, хахлы, сюды прыперліся!”. А якія яны хахлы? Яны ж нават па-ўкраінску размаўляць не ўмеюць! Але добра, што грошы былі — то паехалі — пад Кіевам дом купілі, здаецца цяпер усё добра.

— А вы ведаеце, я сам хахол, — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF